Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Хадаркоўскі: ФСБ — «непадкантрольны Франкенштайн»


Міхаіл Хадаркоўскі
Міхаіл Хадаркоўскі

Паводле расейскага бізнэсмэна Міхаіла Хадаркоўскага, які правёў 10 год у турме ў Расеі, Фэдэральная служба бясьпекі Расеі стала «другім урадам» краіны, які не кантралюецца да канца нават прэзыдэнтам.

Створаны Хадаркоўскім цэнтар «Дасье» нядаўна апублікаваў даклад «Лубянская Фэдэрацыя. Як ФСБ вызначае палітыку і эканоміку Расеі» пра Фэдэральную службу бясьпекі, у якой аўтары бачаць галоўную апору рэжыму Ўладзіміра Пуціна.

Даклад, сярод іншага, сьцьвярджае:

«Уплыў ФСБ на палітычную і эканамічную сфэры выйшаў за межы канстытуцыйных паўнамоцтваў спэцслужбы. За апошнія 10 гадоў ФСБ, пераважна сілавымі мэтадамі, паставіла пад свой кантроль амаль усе дзяржаўныя інстытуты. Міністэрства абароны, Сьледчы камітэт, Генэральная пракуратура, МУС і іншыя структуры сталі залежнымі ад ФСБ. Акрамя таго, прадстаўнікі спэцслужбы рэгулярна ўплываюць на рашэньні судзьдзяў, парушаючы прынцып незалежнасьці судовай галіны ўлады. Падобная сыстэма стварае дысбалянс паміж дзяржаўнымі ведамствамі і пагражае бясьпецы краіны».

У размове зь Міхаілам Сакаловым, карэспандэнтам расейскай службы Свабоды, Міхаіл Хадаркоўскі сказаў:

«Уласна кажучы, гэта тое, да чаго і зводзіцца наш даклад: спадары, мы вырасьцілі Франкенштайна ўнутры нашай краіны, якога на сёньня палітычнае кіраўніцтва нашай краіны насамрэч ня можа кантраляваць. Гэта значыць, спадар Пуцін, які лічыць, што ён кантралюе ФСБ, у сувязі з тым, што ён і адміністрацыйна праз спадара Бортнікава, і непасрэдна ўзаемадзейнічае з тымі ці іншымі начальнікамі кіраваньня (пра гэта апавядаецца ў дакладзе), кантралюе службу як бы з розных бакоў, тым ня менш, усю сваю інфармацыю папраўдзе атрымлівае з рук ФСБ. І рашэньні, якія ён прымае, грунтуюцца на атрыманай ім з ФСБ інфармацыі. Гэта азначае, што насамрэч гэтая служба непадкантрольная нават прэзыдэнту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG