Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох расейскіх вайскоўцаў паранілі пры падрыве фугасу ў Сырыі


Расейскія вайскоўцы ў Сырыі
Расейскія вайскоўцы ў Сырыі

У Сырыі ў аўторак пры падрыве фугасу ў правінцыі Ідліб параненыя трое расейскіх салдат, якія ўдзельнічалі ў сумесным патруляваньні разам з турэцкімі вайскоўцамі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на расейскі Цэнтар прымірэньня варагуючых бакоў у Сырыі.

Паведамляецца, што жыцьцю расейскіх вайскоўцаў нічога не пагражае, яны былі лёгка параненыя. Салдат даставілі на авіябазу Хмэймім. Пры падрыве таксама пацярпеў экіпаж турэцкага бронеаўтамабіля. Патруляваньне часова спыненае. Расейскія і турэцкія вайскоўцы, а таксама сырыйскія органы бясьпекі высьвятляюць, хто з баевікоў датычна да нападу.

Расейскія і турэцкія вайскоўцы патрулююць трасу М-4, якая злучае порт Латакія з мяжой Ірану, с сакавіка гэтага году. Пра гэта дамовіліся прэзыдэнты дзьвюх краінаў Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган. З пачатку патруляваньня пацярпеў ужо 20-ты сумесны патруль.

У правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сырыі — апошняй на захад ад Эфрату тэрыторыяй, кантраляванай сырыйскай узброенай апазыцыяй, — цяпер пераважна выконваецца рэжым перамір’я, пра які, пасьля некалькіх тыдняў кровапралітных баёў, у якіх удзельнічала і турэцкае войска, дамовіліся 6 сакавіка ў Маскве Пуцін і Эрдаган. Расея ў сырыйскім канфлікце выступае саюзьнікам Асада, а Турэччына падтрымлівае ягоных супернікаў. Некаторыя групоўкі апазыцыі, у прыватнасьці джыхадзісты з групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» заявілі, што не прызнаюць дамоўленасьцяў Расеі і Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG