Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнтку Радыё Свабода ўганаравалі прэміяй за свабоду прэсы


Сьвятлана Пракоп'ева
Сьвятлана Пракоп'ева

Рэгіянальную карэспандэнтку Радыё Свабода Святлану Пракоп'еву ўганаравалі міжнароднай прэміяй «За свабоду прэсы» за 2020 год, абвясьціў Камітэт абароны журналістаў.

Разам з расейскай журналісткай прэстыжнай прэміяй уганаравалі журналістаў з Банглядэш, Ірану і Нігерыі. Усе чацьвёра былі арыштаваныя або зазналі крымінальны перасьлед за свае рэпартажы.

6 ліпеня акруговы суд у Пскове прысудзіў Пракоп'евай штраф 500 тысяч расейскіх рублёў. Яе абвінавачвалі ў апраўданьні тэрарызму. Абвінаваўцы прасілі асудзіць яе на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі.

Крымінальную справу супраць журналісткі распачалі ў лютым 2019 году ў сувязі зь яе выказваньнямі ў эфіры «Эхо Москвы в Пскове» аб магчымых матывах Міхаіла Жлабіцкага, які падарваў сябе ў будынку архангельскага ўпраўленьня ФСБ.

Пераможцы прэміі за свабоду друку будуць узнагароджаныя 19 лістапада 2020 году на штогадовым дабрачынным вечары Камітэту абароны журналістаў, які будзе праходзіць пад старшыняваньнем Патрыка Гаспара, прэзыдэнта фонду «Адкрытае грамадзтва».

Камітэт абароны журналістаў (Committee to Protect Journalists (CPJ)) — міжнародная няўрадавая арганізацыя з штаб-кватэрай у Н’ю-Ёрку, якая займаецца абаронай правоў журналістаў. Камітэт зьбірае інфармацыю пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG