Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў міжнародным скандалам адкліканьне амбасадара Славаччыны за ўдзел у парадзе ў Менску


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рашэньне кіраўніцтва Славаччыны адправіць у адстаўку амбасадара ў Беларусі Ёзэфа Мігаша за ўдзел у парадзе 9 траўня ў Менску — недапушчальнае.​

«Вы, напэўна, ведаеце пра ўчынак амбасадара Славаччыны. Гэта быў сапраўды годны ўчынак. Мне, шчыра кажучы, не зусім зразумелая пазыцыя афіцыйнага славацкага кіраўніцтва, якое нібыта асудзіла гэты ўчынак, больш за тое, адправілі або разглядаюць пытаньне адпраўкі ў адстаўку. Гэта ўвогуле міжнародны скандал», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з паслом Сэрбіі Вэлькам Ковачэвічам 28 траўня ў Менску.

Відэа з сустрэчы апублікаваў блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што бацька славацкага пасла змагаўся з нацызмам і быў партызанам. «Як можна гэтаму чалавеку выстаўляць прэтэнзіі? За такія рэчы караць непрымальна», — падкрэсьліў ён.

Як паведамлялася, кіраўніцтва Славаччыны папрасіла Мігаша падаць у адстаўку за яго ўдзел у парадзе на 9 траўня ў Менску.

Беларусь сёлета не скасавала парад на 9 траўня, нягледзячы на пандэмію каранавірусу. Мігаш, які ўзначальваў славацкую дыпляматычную місію з 2016 году, быў адным зь нямногіх замежных паслоў, хто ўзяў удзел у парадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG