Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандар Лукашэнка ў Ржэве мелі магчымасьць абмяняцца думкамі на тэму двухбаковых адносін, інтэграцыі і міжнародных справаў, заявіў 3 ліпеня прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Пуцін і Лукашэнка 30 чэрвеня адкрылі мэмарыял савецкаму салдату пад Ржэвам, усклаўшы кветкі да помніка.
«Прэзыдэнты ў Ржэве мелі магчымасьць абмяняцца думкамі, сапраўды. Кароткая гутарка адбылася, яны абмеркавалі і двухбаковыя адносіны, і тэмы інтэграцыйныя, і ў цэлым абмяняліся думкамі аб міжнародных справах», — цытуе Пяскова агенцтва «РИА Новости».
Раней прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант пракамэнтавала сустрэчу так: «Улічваючы сытуацыю, прэзыдэнты ў працоўным парадку абмеркавалі ўсе пытаньні, якія трэба было закрануць».