Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрпол ня будзе разглядаць запыт Ірану на вышук Трампа


Унутраныя правілы Інтэрполу не дазваляюць яму разгледзець запыт судовых уладаў Ірану на вышук прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і іншых магчымых датычных да забойства генэрала Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Касэма Сулеймані.

Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости», спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ў штаб-кватэры Інтэрполу ў Ліёне.

Тэгеран выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прычыны забойства іранскага генэрала Касэма Сулеймані ў пачатку 2020 году. Пракуратура Ірану зьвярнулася ў Інтэрпол з патрабаваньнем аб’явіць Трампа ў міжнародны вышук.

Акрамя Трампа ў сьпісе, які накіраваны ў Інтэрпол, яшчэ 35 чалавек. Як лічаць іранскія ўлады, усе яны маюць дачыненьне да гібелі Сулеймані. Тэгеран абвінавачвае іх у забойстве і тэрарызьме.

Камандзір спэцпадразьдзяленьня «Аль-Кудс» Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі Касэм Сулеймані быў забіты 3 студзеня ў Багдадзе ў выніку авіяўдару ЗША. Тэгеран адказаў ракетным ударам па двух іракскіх вайсковых базах з амэрыканскімі вайскоўцамі. Дзясяткі вайскоўцаў ЗША атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG