Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter заблякаваў дзясяткі тысячаў акаўнтаў, зьвязаных з Расеяй, Кітаем і Турцыяй


Кампанія Twitter Inc заблякавала больш як 32 тысячы ўліковых запісаў, аўтары якіх удзельнічалі ў інфармацыйных аперацыях, ладжаных на замову ўладаў Расеі, Турцыі і Кітаю, расказвае «Голас Амэрыкі».

Кампанія паведаміла пра гэта ў чацьвер у сваім карпарацыйным блогу. Ідзецца пра тры асобныя інфармацыйныя кампаніі. Усе ўліковыя запісы ды іх зьмест выдалілі з сацыяльнай сеткі, а зьвесткі перадалі Аўстралійскаму інстытуту стратэгічнай палітыкі (ASPI) і Стэнфардзкай інтэрнэт-абсэрваторыі (SIO).

Уліковыя запісы заблякавалі за парушэньні палітыкі сетак і маніпуляваньне плятформаю.

Кампанія раскрыла і выдаліла 1152 ўліковыя запісы, зьвязаныя з прарасейскім сайтам Current Policy, які распаўсюджвае прапаганду пры падтрымцы расейскіх дзяржаўных структураў. Аўтары публікацыяў, у прыватнасьці, публікавалі прапаганду ад партыі «Единая Россия» і атакавалі палітычных дысыдэнтаў, якія супрацьстаяць рэжыму Пуціна.

Сама больш кітайскіх контаў, выдаленых за парушэньне правілаў плятформы. Гэта 23 750 уліковых запісаў, дзе твіты на кітайскай мове славілі Кітайскую камуністычную партыю і шырылі дэзынфармацыю пра падзеі ў Ганконгу.

Яшчэ ў пачатку 2020 году Twitter выявіў сетку з 7340 уліковых запісаў, якія пашыралі публікацыі ў падтрымку прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і тамтэйшай кіроўнай партыі.

Усе выдаленыя акаўнты і зьвязаныя зь імі мэдыяфайлы Twitter перамясьціў у свой публічны архіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG