Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ecolines зноў павязе пасажыраў зь Беларусі ў Польшчу. Пакуль ня ўсіх 


Транспартная кампанія Ecolines аднаўляе аўтобусныя рэйсы ў Польшчу: будуць вазіць тых, каму можна перасякаць мяжу. Перад паездкай у пасажыраў будуць мераць тэмпэратуру.

Як паведаміў Tut.by кіраўнік фірмы Павал Куцэнка, ад 11 чэрвеня аўтобусы Ecolines пусьцяць па двух маршрутах:

• Менск — Ліда — Горадня — Беласток — Варшава (адыходзіць у 21.45 у чацьвер, пятніцу, суботу і нядзелю)

• Менск — Баранавічы — Берасьце — Варшава (адыходзіць а 20.00 у чацьвер, пятніцу, суботу і нядзелю).

Ад 18 чэрвеня па гэтых жа маршрутах два разы на тыдзень дададуць ранішнія рэйсы:

• Менск — Ліда — Горадня — Беласток — Варшава (адыход у 09.15 у чацьвер і суботу)

• Менск — Баранавічы — Берасьце — Варшава (у 10.30 у чацьвер і суботу).

Паколькі польская мяжа яшчэ закрытая, пакуль будуць вазіць тых, каму можна ўяжджаць у Польшчу. Найперш гэта людзі з рабочымі візамі, студэнты і прадстаўнікі некаторых іншых катэгорый.

Кампанія Ecolines уводзіць дадатковыя правілы: аўтобусы перад выездам будуць дэзынфікаваць, у салёнах паставяць санітайзэры.

Акрамя таго, у пасажыраў перад паездкай будуць мераць тэмпэратуру бескантактным тэрмомэтрам. На працягу ўсёй паездкі пэрсанал і пасажыры павінны быць у масках.

Павал Куцэнко паведаміў, што кіроўцам пасьля рэйсаў не давядзецца знаходзіцца на карантыне — патрабаваньне адмянілі пастановай Савету міністраў 28 траўня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG