Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія фірмы часткова аднавілі аўтобусныя рэйсы ў Польшчу


Чарга фураў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску Брузгі — Кузьніца 16 сакавіка, ілюстрацыйнае фота
Чарга фураў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску Брузгі — Кузьніца 16 сакавіка, ілюстрацыйнае фота

З пачатку чэрвеня беларускія перавозчыкі часткова аднавілі аўтобусныя рэйсы ў Беласток, Варшаву, Гданьск.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Горадзенскае транспартнае агенцтва «Фаварыт» зь 1 чэрвеня аднаўляе паездкі з Горадні ў Беласток і Варшаву. У Беласток штодня, апрача нядзелі, будзе хадзіць па 1-2 рэйсы, у Варшаву — тры дні на тыдзень па 1 рэйсе.

На сайце ticketbus.by, які разьмяшчае рэйсы зь дзяржаўных аўтавакзалаў, цяпер таксама можна набыць білеты ў Польшчу. З Горадні ў Беласток пасьля перапынку пачала вазіць пасажыраў горадзенская кампанія «Зэт».

Як расказалі ў кампаніі «Інтакс», першыя тэставыя рэйсы з Горадні на Беласток пасьля доўгага перапынку паедуць 3 чэрвеня: у 6.30 і 9.20. Далейшы расклад пакуль невядомы.

Трапіць у Польшчу цяпер можна і зь Менску безь перасадак. Зь Менску (праз Горадню, Беласток, Варшаву) у Гданьск пусьцілі аўтобусы лідзкага аўтапарку і польскай кампаніі з Гданьску.

Як паведамляецца на сайце транспартнага агенцтва «Фаварыт», кожны чалавек, які праходзіць беларуска-польскую мяжу, павінен быць у ахоўнай масцы. Гэта патрабаваньне памежных службаў. Транспарт пасьля кожнага рэйсу дэзынфікуецца.

Выехаць у Польшчу пакуль могуць толькі некаторыя групы пасажыраў:

  • грамадзяне Польшчы;
  • сужэнцы і дзеці грамадзянаў Польшчы;
  • тыя, хто мае «карту паляка» і від на жыхарства ў Польшчы («карту побыту»);
  • студэнты польскіх навучальных устаноў;
  • кіраўнікі амбасадаў і супрацоўнікі дыпляматычнай і консульскай місіі, а таксама іхныя сваякі;
  • людзі, якія маюць права пастаянна або часова пражываць у Польшчы;
  • іншаземцы, якія маюць дазвол на працу ў Польшчы;
  • кіроўцы, якія перавозяць тавары адпаведным транспартам.

Усе, акрамя кіроўцаў і іншых транспартнікаў, сэзонных работнікаў і студэнтаў, маюць прайсьці 14-дзённы карантын пасьля прыезду ў Польшчу.

Польшча праз пандэмію каранавірусу закрыла межы для ўезду іншаземцаў з 15 сакавіка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG