Падзеі 14 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
У ноч з 14 на 15 красавіка 1912 году брытанскі пасажырскі карабель «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і патануў.
Таксама ў гэты дзень
1894 — Менская губэрнская ўправа дае дазвол графу Карлу Чапскаму збудаваць каменны бровар на менскіх вуліцах Аляксандраўскай і Рыгораўскай. Так пачалася гісторыя заводу «Аліварыя».
1943 — у Савецкім Саюзе загадам Сталіна створана адмысловая армейская контравыведка «Сьмерць шпіёнам» — скарочана «Сьмерш».
1956 — ангельскія вынаходнікі прадэманстравалі, як дзейнічае відэамагнітафон.
1978 — Вярхоўны Савет БССР прыняў «брэжнеўскую» Канстытуцыю Беларусі, апошнюю ў савецкай Беларусі (дзейнічала да 1994 году).
1988 — у Варшаве заснавалі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў.
2011 — Рада бясьпекі ААН асудзіла тэракт у менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка. У Менску пахавалі першых 8 ахвяраў тэракту.
2012 — зь Віцебскай калёніі вызвалены былы кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень Андрэй Саньнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1835 — Валяр’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1859 — Людвік Замэнгоф, лекар родам зь Беластоку, які прыдумаў мову эспэранта.
1880 — Язэп Дыла, грамадзкі дзеяч і пісьменьнік.
1885 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).
1920 — Аляксей Карпюк, пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.
У памяці
1707 — памёр Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст.
2003 — памерла Зора Кіпель, літаратуразнаўца і грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.