Санкцыі ўводзяцца супраць 51 кампаніі і трох банкаў з Расеі, а таксама ў адносінах да 11 чалавек. Так, пад санкцыі падпалі Расейскі машынабудаўнічы навукова-вытворчы саюз, Алексінскі хімічны завод, тры банкі.
Пад санкцыі таксама трапіла 31 замежная кампанія з Кітая, ААЭ, Казахстана, Кіргізстану, Тайлянду і Турэччыны, грузінскі MRB Bank і адзін грамадзянін КНДР. Пра беларускіх грамадзян і кампаніі зьвестак няма.
Асабістыя санкцыі ўведзены ў дачыненьні да гэндырэктара АЛРОСА Паўла Марынічава, першага намесьніка гэндырэктара дзяржкарпарацыі «Ростэх» Уладзімера Арцякова, кіраўніка «ПСВ Тэхналогіі» Сяргея Пятрова і яшчэ васьмі чалавек.
Форум