Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Япрынцаў заявіў, што Чыж выводзіць актывы, і падаў на яго позву на 100 тысяч даляраў


Юры Чыж, архіўнае фота
Юры Чыж, архіўнае фота

Суд Цэнтральнага раёну Менску пачаў 4 чэрвеня разгляд позвы бізнэсоўца Ўладзімера Япрынцава да ягонага былога партнэра па кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа, піша Tut.by.

Позва тычыцца грошай за продаж акцыяў кампаніі «Аскаргатэрмінал». 60% належалі Ўладзіміру Япрынцаву, 40% — жонцы Юрыя Чыжа Сьвятлане. У дзень затрыманьня Япрынцава, 11 жніўня 2015 году, кампанію прадалі за 219 тысяч дэнамінаваных рублёў. Тады Япрынцаў ужо быў у СІЗА, ягоную маёмасьць арыштавалі, але гэтыя грошы былі зьнятыя.

Бухгальтарка «Трайплу» Элеанора Леўкіна сьцьвярджае, што здымала грошы гатоўкай з рахунку Япрынцава на даручэньне Юрыя Чыжа (мела даверанасьці на гэта і ад Япрынцава, і ад Чыжа), але без асабістага дазволу Япрынцава. Яна кажа, што перадала Чыжу 86 тысяч даляраў у жніўні і 45 тысяч у верасьні 2015 году, тройчы пераводзіла яшчэ па 40 тысяч на рахункі юрыдычнай асобы.

Чыж казаў, што перадаваў грошы крэдыторам Япрынцава, расейскім бізнэсоўцам Ёсіфу Аксенцеву і Міхаілу Мамашвілі.

Папярэднюю позву Япрынцава адносна гэтых грошай задаволілі толькі часткова, на 1960 рублёў з 219 тысяч рублёў (з улікам юрыдычных выдаткаў і дзяржаўнага збору — 3208 рублёў). Цяперашняя позва — на рэшту, 217,3 тысячы рублёў.

У позве адзначаецца, што Чыж зрабіў захады для вывядзеньня сваіх актываў і цяпер валодае толькі доляй у «Трайпле» і аднапакаёвай кватэрай у элітным пасёлку Лагожаску. Заяўнік мяркуе, што непрыняцьце мераў можа зрабіць немагчымым выкананьне рашэньня суду, калі той пастановіць кампэнсаваць шкоду (гэта значыць, што ў Чыжа ня будзе чаго забіраць).

Тым часам эканамічным суд Менску разглядае позву Япрынцава да расейца Аксеньцева наконт незаконнасьці продажу долі першага ў «Трайпле» (16,5%), а ягоная доля магла каштаваць каля 50 млн даляраў, што значна больш за суму запазычанасьці Япрынцава.

«Трайпл» нядаўна апынулася ў «чорным сьпісе» падатковай інспэкцыі. Хоць чатыры гады таму «Трайпл» быў адным з самых прыбытковых прыватных бізнэсаў краіны, кампанія ўжо тры гады працуе са стратамі.

Праблемы «Трайпла» пачаліся ў 2015 годзе, які кампанія скончыла зь невялікім прыбыткам. Менавіта ў тым годзе быў затрыманы адзін зь яе заснавальнікаў і саўладальнікаў Уладзімір Япрынцаў. Ягоная доля ў «Трайпле» перайшла ў рукі Аксенцьева і Маміяшвілі. Уладзімер Япрынцаў быў апраўданы і выйшаў зь СІЗА летам 2016 году, а тэрмін зьняволеньня атрымаў ягоны сын Казбэк Япрынцаў са сваім партнэрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG