Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя лэдзі і джэнтэльмэн. Чым займаюцца і чым валодаюць супругі кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны


Да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне застаўся тыдзень. Пасьля абраньня ўвага прэсы і грамадзтва прыкавана ня толькі да яго (ці да яе), але і да жонкі або мужа першай асобы дзяржавы. «Настоящее время» расказвае, зь кім зьвязалі сваё жыцьцё лідэры ўкраінскай перадвыбарчай кампаніі.

Алена Зяленская, жонка Ўладзіміра Зяленскага

У адрозьненьне ад свайго мужа Алена Зяленская — асоба не публічная. Ёй 41 год. Паводле адукацыі — будаўнік, але па спэцыяльнасьці ніколі не працавала. Пасьля вучобы далучыўся да творчага калектыў, якім кіруе муж, — студыі «Квартал 95» Там яна працуе аўтаркай тэкстаў.

Зяленскія з аднаго гораду — Крывога Рогу. Вучыліся ў школе ў паралельных клясах. Разам пара ўжо больш за 20 гадоў. Выхоўваюць двух дзяцей.

Згодна з дэклярацыяй Зяленскага за 2017 год, у ягонай жонкі ёсьць кватэра ў анэксаваным Крыме, яшчэ адна — у Кіеве, некалькі гадзіньнікаў, каштоўныя ўпрыгажэньні і аўтамабіль Mercedes-Benz.

Аляксандр Цімашэнка, муж Юліі Цімашэнкі

Аляксандру Цімашэнку 58 гадоў. Бізнэсам пачаў займацца яшчэ ў дзевяностыя. Муж і жонка Цімашэнкі адкрылі ўкраінска-кіпрскую карпарацыю «Украінскі бэнзін», якая займалася гандлем нафтапрадуктамі. Пазьней яна ператварылася ў «Адзіныя энэргетычныя сыстэмы Ўкраіны».

У пачатку нулявых Аляксандра Цімашэнку абвінавацілі ў кантрабандзе энэргарэсурсаў з Расеі ва Ўкраіну і ў фінансавых махінацыях. Бізнэсоўца арыштавалі. Але праз год усе абвінавачваньні зьнялі і вызвалілі з-пад варты ў будынку суду. У 2012-м Цімашэнка выехаў з Украіны: як ён сам сьцьвярджае, праз пагрозу арышту і ціску на яго сям’ю. Пасьля атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, дзе і цяпер мае свой бізнэс. Пасьля падзей на Майдане і вызваленьня з турмы Юліі Цімашэнкі яе муж вярнуўся ва Ўкраіну.

Аляксандр і Юлія разам са студэнцкіх гадоў. Іхняй дачцэ Яўгеніі 39 гадоў.

Згодна з дэклярацыяй Юліі Цімашэнкі за 2017 год, яе муж — мільянэр у грыўнях. Акрамя абʼектаў нерухомасьці, ён задэкляраваў швайцарскія гадзіньнікі Corum і Vacheron Constantin (апошняму брэнду, напрыклад, аддаюць перавагу амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп і экс-прэмʼер Італіі Сільвіё Бэрлюсконі). Таксама ў Аляксандра Цімашэнкі ёсьць Mercedes-Benz 2014 года і аўтамабіль маркі ГАЗ-14, больш вядомы як «Чайка».

Марына Парашэнка, жонка Пятра Парашэнкі

Марына Парашэнка вядомая свая кулінарнымі талентамі і нядоўгай фітнэс-карʼерай на тэлебачаньні. Ёй 57 гадоў. Па прафэсіі — кардыёляг. Нарадзіла чацьвярых дзяцей, мэдыцыну кінула, пасьля інаўгурацыі Пятра Парашэнкі занялася дабрачыннасьцю. Цяпер Марына Парашэнка ўзначальвае дзяржарганізацыю «Украінскі культурны фонд» і займаецца рэформай інклюзыўнай адукацыі.

Марына і Пятро Парашэнка разам ужо амаль 35 гадоў: пажаніліся, калі ёй быў 21 год, а яму — усяго 18 гадоў.

У дэклярацыі аб даходах за 2017 год пазначана, што Марына Парашэнка валодае зямельным участкам пад Кіевам плошчай амаль дзьве тысячы квадратных мэтраў і дачным домам (350 квадратных мэтраў), прыкладна дзясяткам ювэлірных вырабаў і аўтамабілем маркі Jaguar.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG