9 сакавіка каля 10:40 мясцовага часу (18:40 па беларускім) у Калюмбіі разьбіўся самалёт Douglas DC-3, паведамляе El Tiempo.
На борце было сама меней 14 чалавек, у тым ліку мэр невялічкага гарадка Тарайра з мужам і дачкой. Усе загінулі.
Самалёт рабіў кароткі пералёт у цэнтры краіны. Перад катастрофай пілёт паведаміў пра надзвычайную сытуацыю і, верагодна, спрабаваў ажыцьцявіць аварыйную пасадку.
Douglas DC-3 — адна з найстарэйшых мадэляў самалётаў, якая працягвае выкарыстоўвацца для перавозак. Першы DC-3 быў выпушчаны больш як 80 гадоў таму.