Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пераможца конкурсу на паяданьне бліноў памёр пасьля абвяшчэньня вынікаў 


У расейскім горадзе Ўладзіміры адбыўся конкурс на паяданьне бліноў, прымеркаваны да Масьленіцы. Пераможца памёр адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў, паведамляе РІА Навіны.

Як паведамляе Сьледчы камітэт Расеі, мужчына адышоў убок, яму зрабілася дрэнна, ён упаў. Хуткая дапамога канстатавала сьмерць.

Гэта ня першая сьмерць падчас конкурсаў на паяданьне бліноў. Тры гады таму адзін з удзельнікаў загінуў, бо «іншароднае цела трапіла ў гартань».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG