Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі абвінаваціла супрацоўніка амбасады ЗША ў спробе пранесьці міну ў аэрапорт


аэрапорт Шарамецьцева.
аэрапорт Шарамецьцева.

Расейскі МЗС абвінаваціў супрацоўніка амбасады ЗША ў спробе пранесьці міну ў маскоўскі аэрапорт Шарамецьцева. Інцыдэнт адбыўся раніцай у суботу ў тэрмінале D аэрапорту, паведамляе ТАСС.

Міна без выбуховага рэчыва, але з выбухоўнікам, была выяўленая, калі супрацоўнік амбасады увайшоў у аэрапорт, пры праверцы яго багажу. Супрацоўнік амэрыканскай дыпмісіі паведаміў, што купіў пустую міну «для асабістай калекцыі», сьцьвярджае МЗС.

Расейскае міністэрства запатрабавала тлумачэньняў ад амбасады ЗША ў Маскве. Супрацоўнік амбасады паляцеў у Нью-Ёрк бязь міны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG