У выпраўленчай калёніі № 22 паведамілі, што ўсю інфармацыю можна даведацца ў прэс-службе МУС. Яе тэлефоны пакуль недаступныя.
Інфармацыя пра магчымае самагубства зьняволенага зьявілася ў суполцы «Беларуская турма» ранкам 8 сакавіка. Паводле яе засіліўся хлапец М. Р, які адбываў пакараньне ў 1-м атрадзе 3-й-сэкцыі.
З некалькіх уласных крыніц Радыё Свабода пацьвердзілі, што здарэньне сапраўды было.
Пакуль вядома, што хлапец адбываў пакараньне па арт. 328 («Незаконны зварот наркатычных рэчываў». Нібыта ў яго і раней былі спробы самагубства, з-за чаго ён знаходзіўся на прафіляктычным уліку.
Папраўчая калёнія № 22 знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне. Большасьць асуджаных у ёй адбываюць пакараньне па «антынаркатычным» артыкуле. У лістападзе 2018 году распаўсюджвалася інфармацыя пра тое, што зьняволеныя зладзілі ў ёй пратэсты.