Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьцю Рыбку дэпартавалі ў Беларусь


Насьця Рыбка
Насьця Рыбка

Рэйсам з Таілянду ў Маскву дэпартавалі сэкс-трэнэраў Анастасію Вашукевіч (вядомая як Насьця Рыбка) і Аляксандра Кірылава (Алекс Лэсьлі) і яшчэ 5 чалавек, асуджаных за незаконную арганізацыю паслуг сэксуальнага характару.

Чаму мы пра гэта пішам?

Насьця Рыбка стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскга апазыцыянэра Аляксея Навальнага аб магчымых карупцыйных сувязях мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.

Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Насьця Рыбка. Пазьней яна расказала аб тым, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі ў сваёй кнізе і сацыяльных сетках.

Дык у Маскву ці ў Беларусь?

Сем асуджаных вылецелі рэйсам з Таілянду ў Маскву. Па прылёту грамадзян Беларусі, у тым ліку Вашукевіч і Кірылава накіруюць у Менск.

Ганароваму консулу Беларусі ў Тайляндзе Рыбка заявіла, што ня хоча вяртацца ў Беларусь, сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

Анастасія Вашукевіч, Аляксандар Кірылаў і яшчэ 7 чалавек былі затрыманыя ў Патаі ў канцы лютага 2018 году. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. Большасьць удзельнікаў сэмінараў былі мужчыны, турыстамі з Расеі.

Аляксандар Кірылаў заяўляе, што супраць яго і Анастасіі Вашукевіч была праведзеная сакрэтная апэрацыя.
Паліцыя распавяла The New Yourk Times, што «замежны шпіён» быў у канфэрэнц-залі падчас трэнінгу, і што шпіён кантактаваў з афіцэрамі, якія чакалі пачатку апэрацыі па затрыманьні ўдзельнікаў «трэнінгу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG