Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ Беларусі пра Насьцю Рыбку, замяшаную ў палітычны сэкс-скандал: «Гэтая прыдумае што заўгодна»


У КДБ Беларусі адмовіліся камэнтаваць словы Настасьсі Вашукевіч з Бабруйску пра тое, што яе нібыта затрымлівалі супрацоўнікі КДБ як актывістку «Хартыі-97» і ўтрымлівалі цягам дня падчас допытаў.

«Вы ж бачыце з інтэрнэту, што гэтая можа прыдумаць што заўгодна. Не, мы такога не камэнтуем», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын.

У Бабруйскай гарадзкім упраўленьні міліцыі пытаньні пра былую жыхарку гораду Настасьсю Вашукевіч выслухалі, але нічога не адказалі і накіравалі да кіраўніка прэс-службы Магілёўскага абласнога ўпраўленьня міліцыі. Дзьмітры Ігнатовіч на званкі пакуль не адказвае. З раніцы не адказваюць і тэлефоны прэсавай службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Расейскі «Фонд барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага апублікаваў 8 лютага расьсьледаваньне пра тамтэйшых алігарха Алега Дзерыпаску і чыноўніка Сяргея Прыходзьку, заснаванага на кнізе і Instagram-акаўнце бабруйскай дзяўчыны пад псэўданімам «Насьця Рыбка», якім называе сябе Настасься Вашукевіч.

Ад бабруйскай эскортніцы да Манафорта: сацыяльныя сеткі пра расьсьледаваньне Навальнага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG