Суд у Тайляндзе прысудзіў умоўныя тэрміны Насьці Вашукевіч (Насьця Рыбка) і Аляксандру Кірылаву (Алекс Лэсьлі), затрыманым за арганізацыю нелегальных сэкс-трэнінгаў. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».
Агенцтва адзначае, што падсудныя прызналі сваю віну.
Суд Патаі робіць захады з мэтай спрыяць найхутчэйшай дэпартацыі асуджаных у Расею і Беларусь.
Анастасія Вашукевіч, Аляксандар Кірылаў і яшчэ 7 чалавек былі затрыманыя ў Патаі ў канцы лютага. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. Большасьць удзельнікаў сэмінараў былі мужчыны, турысты з Расеі.