Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета мастачкі Вольгі Ўгрыновіч: «Ня трэба эканоміць на адпачынку»


Вольга Ўгрыновіч.
Вольга Ўгрыновіч.

Мастацтва адпачынку: адказы і парады.

Вольга Ўгрыновіч — мастачка, керамістка. Яе прафэсійны шлях быў прадвызначаны яшчэ да фізычнага нараджэньня. Бацька Ўладзімер Угрыновіч быў прафэсійным мастаком-керамістам, аб’ехаў усю Беларусь, вывучаючы народныя ганчарныя промыслы. Сёньня яго справу дачка працягвае з камандай аднадумцаў.

Менская арт-студыя Вольгі Ўгрыновіч уяўляе замкнуты вытворчы цыкль — ад абпальваньня формы ў печы да фінішнай расфарбоўкі.


Як вы праводзіце гэтае лета?

Цалкам незвычайнае для мяне лета. Мой праект апошніх двух гадоў нарэшце аформіўся ў «Мастацкі дом Угрыновіч». Я ўзяла гістарычнае памяшканьне, дзе адбылася рэканструкцыя фасаду, на ўласны густ зрабіла вокны і дзьверы. Цяпер можна казаць: вялікі праект фінішуе менавіта гэтым летам. А паколькі скончыліся грошы і да максымуму зацягнулі тэрміны, задача такая: да верасьнёўскага сьвята горада адчыніць сваю краму. Усё дарабліваю сваімі рукамі. Так што лета прайшло ў будаўніцтве, адпачынку не атрымалася.

Праўда, некалькі разоў зьезьдзіла ў Піцер. Была там з выставамі, але для мяне гэта сапраўдная аддушына, кожны раз туды трапляеш як у іншы сьвет — у любым выпадку гэта зьмена віду дзейнасьці. У Менску я ўвогуле ня ўмею адпачываць — абстрагавацца, адарвацца ад працы надзвычай складана. А калі ад’яжджаю нават не ў адпачынак, проста ў іншы горад, гэта ўжо зьмена антуражу, вельмі ўсё файна спалучаецца.

Які ваш найлепшы летні ўспамін зь дзяцінства?

Безумоўна, усё, што зьвязана з бацькамі, зь вёскай — мабыць, як і шмат у каго. Наогул з самага дзяцінства, ужо ад 3-4 гадоў, лета я звычайна праводзіла ў бабулі пад Чэрвенем на Меншчыне. Там пачала размаўляць на роднай мове, пад уплывам бабулі першыя асэнсаваныя беларускія словы склаліся ў сказы менавіта на вёсцы.

А першая вялікая і яскравая прыгода здарылася, калі тата ўзяў мяне на практыку са сваімі студэнтамі. Звычайна яна праходзіла на вытворчасьці — як правіла, гэта мастацкі завод керамічных вырабаў. Бацька заўсёды быў душой кампаніі, студэнты ўдзень хадзілі працаваць, а пасьля выбіраліся ў лес, ладзілі вечарыны, сьпявалі песьні. Для мяне гэта стала духоўным асяродкам, які вельмі моцна адбіўся на далейшым жыцьці.

Ну а другі запамінальны адпачынак — калі я з мамай першы раз патрапіла на мора. Так што кожны зрабіў свой унёсак.

Што вы заўсёды бераце з сабой?

Для мяне важна ўзяць з сабой камэру, вельмі люблю фатаграфаваць. Хоць разумею: пакуль фатаграфуеш, у гэты час прапускаеш нейкія важныя ўражаньні, бо глядзіш праз вочка фотаапарату. Зь іншага боку, дзякуючы камэры постфактум можна пабачыць тое, што не пасьпеў заўважыць падчас шпацыру. Адпаведна, ёсьць магчымасьць пералістаць кадры, засяродзіцца.

Зрэшты, кожны чалавек бачыць тое, што хоча. Калі гартаем старыя здымкі, мы глядзім на іх іншымі вачыма — хоць дагэтуль нібыта дзясяткі разоў ужо бачылі. Таму я не зважаю на ўмоўнасьці, люблю фатаграфаваць, мне падабаецца сам працэс.

Плюс у кожным месцы, дзе я бываю, цікавіць усё, што зьвязана з маёй прафэсіяй, перадусім з керамікай. Скажам, у Партугаліі такіх уражаньняў назьбіралася не на адну паездку.

Чаму каштоўнаму вы навучыліся?

Для мяне самае галоўнае ў адпачынку — узяць паўзу, агледзецца. Калі зьяжджаеш і пакідаеш у Беларусі ўсе свае справы, праблемы, на гэтай адлегласьці — і часу, і абставінаў — усё жыцьцё бачыцца зусім па-іншаму.

​Як мне падаецца, самыя крутыя ідэі, думкі прыходзяць менавіта ў адпачынку, вярнуцца дадому можаш ужо зусім іншым чалавекам. Прынамсі калі я прыяжджаю назад, адчуваю сябе як наноў народжанай, штосьці павярнулася да лепшага. І гэтае «штосьці» — як куды зьмяніць — я найлепш разумею якраз падчас адпачынку.

Якую музыку вы слухаеце, якія кнігі чытаеце?

Калі адпачынак актыўны — шмат ходзіш пешшу, глядзіш, вывучаеш — чытаць кнігі асабліва не атрымліваецца. Таму адмыслова з сабой нічога не бяру. Што да музыкі, стараюся слухаць такую, якая непасрэдна тычыцца канкрэтнага месца, куды я прыехала, яго культуры, гісторыі. Каб лепш зразумець унікальнасьць гэтых людзей, прыроды. Напрыклад, калі была ў Грузіі, безумоўна, атрымлівала асалоду ад жывой музыкі гэтага краю, наогул ад тамтэйшых музыкаў, якія граюць на вуліцах, у рэстарацыях. У гэтым свой непаўторны кайф.

Ці адключаеце вы тэлефон і інтэрнэт у адпачынку?

Дзеля справядлівасьці, па сёньняшнім часе гэта вялікая раскоша, калі чалавек можа сабе дазволіць ня быць на сувязі. Я, на жаль, ня маю такой магчымасьці, даводзіцца досыць рэгулярна зьвязвацца зь Менскам, каб заставацца ў курсе вытворчага працэсу. Хоць, канечне, ідэальны адпачынак — бяз сувязі, без інтэрнэту, бяз дрэнных навінаў. Таму тэхнічнымі сродкамі карыстаюся, але ў той колькасьць, якая мне сапраўды патрэбная.

Што вы дазваляеце сабе ў водпуску, чаго ня робіце звычайна?


Найперш дазваляю сабе зьбіраць уражаньні кулінарнага характару. Гэта тое, што якраз даступна ў адпачынку, дома папросту ня маеш такой магчымасьці. Не адмаўляю сабе ў задавальненьні паспрабаваць нешта новае, смачнае.

Па вялікім рахунку, адпачынак і створаны дзеля таго, каб дазваляць сабе тое, што ня можаш у звычайны час. Захацелася смачна пад’есьці — значыць, трэба гэта зрабіць. Захацелася падзівіцца на нешта ў музэі і гэта даражэй, чым у Менску — нічога страшнага. У любым выпадку ў адпачынку з большай лёгкасьцю пазбаўляесься ад грошай. Бо самае галоўнае — гэта яскравыя ўражаньні. І выдатна, калі можаш сабе іх дазволіць.

Ваша парада на адпачынак

Ня трэба эканоміць на адпачынку, ён абавязкова мусіць стаяць у графіку. Магчыма, не заўсёды атрымліваецца так часта і шыкоўна, як таго хочацца, але калі ўсё добра прадумаць, сёньня можна адпачываць дастаткова бюджэтна. Таму асабіста я за тое, каб актыўна адпачываць, падарожнічаць, вандраваць, радавацца жыцьцю. Гэта надзвычай важна...

Лета Івана Ціхана: «Адпачынку ў спартоўцаў не бывае»

Лета айца Андрэя Крата: «Дазволіў сабе хадзіць без шкарпэтак»

Лета Зьмітра Косьціна: «Кіньце недаробленыя справы»

Лета Дзьмітрыя Плакса: «Вольны час немагчыма адрозьніць ад працы»

Лета Паўла Кірылёнка: Адпачывайце як мага часьцей

Лета Мікалая Халезіна: Дазваляем сабе выходзіць да мора з бутэлькай добрага віна

Лета Юліі Цімафеевай: Заўсёды маю з сабой фотаапарат

Лета Віктара Марціновіча: «Кідайце ўсё і да бліжэйшага месца з вадой і соснамі»

Лета Глеба Лабадзенкі: «Я зразумеў, што Беларусь бясконцая»

Лета Міхала Сьцепанюка: «Паспрабаваць адключыцца ад усіх фэйсбукаў»

Лета Сьвятланы Алексіевіч: «Абажаю жыць у сябе за горадам»

Лета Альгерда Бахарэвіча: «Вандроўкі робяць нас свабоднымі. Bu samoje!»

Лета Алеся Дзянісава: «Dzieciuki запісваюць новы альбом»

Лета Ганны Кандрацюк: «У падарожжа бяру малітоўнік і мапу»

Лета Тацяны Караткевіч: «За дзень накручваю на ровары ад 20 да 50 кілямэтраў»

Лета Кацярыны Сумаравай: «Не ўяўляю адпачынак без этудніка і палотнішчаў»

Лета Джона Пазьняка: «Навучыўся пакаваць у валізку ня больш за 8 кг»

Лета Вальжыны Морт: «Які ў сыцылійскіх бюракратаў прыгожы почырк!»

Лета Юрыя Зісера: «Алексіевіч можна бясконца чытаць і перачытваць»

Лета Анатоля Лябедзькі: «Застаюцца ўспаміны, хто клайпэдзкі дурань, хто палангаўскі»

Лета Аляксандра Класкоўскага: «Зноў круцім пэдалі»

Лета Аляксандра Мілінкевіча: «У Берштах інтэрнэт хутчэйшы, чым у Варшаўскім ўнівэрсытэце»

Лета Аляксея Хацкевіча: «Мне дастаткова спальніка і банкаўскай карткі»

Лета Міхаэля Сэндэра: «Кароткі адпачынак — не адпачынак, а стрэс»

Лета Сяргея Далідовіча: «Пакінуўшы спорт, трэную дачок»

Лета Барыса Штэрна: «Я б параіў падарожнікам Лёндан»

Лета Меліты Станюты: «Бяз кнігі за мяжой — як бяз пашпарта»

Лета Паўліны Цімохінай: «Дазвольце сабе рабіць тое, што хочаце»

Лета Анастасіі Царук: «Раніцай бегаю ад 5 да 9 кілямэтраў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG