Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель анансавала абмеркаваньне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным канфліктаў ва Ўкраіне і Сырыі, а таксама сытуацыі ў Іране і праекту газаправоду «Паўночны паток 2».
Зьвяртаючыся да журналістаў перад Бэрлінскім замкам Мезебэрг напярэдадні перамоваў, Мэркель заявіла, што яна таксама плянуе ахапіць у размове пытаньні правоў чалавека і двухбаковыя адносіны з Расеяй.
Пуцін, тым часам, заклікаў Эўропу ўзмацніць гуманітарную дапамогу Сырыі. Расейскі лідэр таксама заявіў, што будзе абмяркоўваць з Мэркель ядзернае пагадненьне 2015 году паміж сусьветнымі дзяржавамі і Іранам, аб выхадзе зь якога ў траўні заявіў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп.
Пуцін прыбыў у Бэрлін пасьля наведваньня вясельля міністаркі замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль 18 жніўня.