Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольшы донар Brexit аказаўся пад сьледзтвам праз сувязь з Расеяй — брытанскія СМІ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальнае агенцтва барацьбы са злачыннасьцю Вялікай Брытаніі (NCA) атрымала доступ да электроннай перапіскі мультымільянэра Аарона Бэнкса, сузаснавальніка кампаніі Leave.EU, піша The Independent.

У перапісцы гаворыцца аю раней невядомых сустрэчы між бізнэсоўцам і амбасадарам Расеі ў Лёндане, сьцьвярджае The Times.

Аарон Бэнкс, архіўнае фота
Аарон Бэнкс, архіўнае фота

Лісты Ааорна Бэнкса таксама сьведчаць, што ён атрымаў прапановы аб трох бізнэс-угодах у пэрыяд перад галасаваньнем за выхад Брытаніі з Эўразьвязу (Brexit), у ліку якіх інвэстыцыі ў шахты па здабычы золата на захадзе Афрыкі і пакет акцыяў у расійскай арганізацыі Alrosa, якая займаецца здабычай алмазаў.

Бэнкс адмаўляе свой удзел у пагадненьнях, хоць кампанія па кіраваньні актывамі, якую ўзначальваў яго бізнэс-партнэр Джым Мэлан, набыла пакет акцый у Alrosa таньней за рынкавую цану, адзначае The New York Times.

NCA, як пішуць брытанскія СМІ, праводзіць допыты сьведак і супрацоўнічае зь MI5 і спэцпракурорам ЗША Робэртам Мюлерам, які расьсьледуе магчымае ўмяшаньне Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША 2016 году.

Бэнкс сказаў The Times: «Хай расьсьледуюць. Праз гэта я выглядаю міжнароднай загадкавай асобай». Ён таксама назваў расьсьледаваньне «паляваньнем на ведзьмаў» і адмаўляў, што ён дзейнічаў як пасярэднік між Масквой і палітычнай кампаніяй Дональда Трампа. Ён, аднак, прызнаў, што ягоныя стасункі з амбасадарам Расеі ставіць пытаньне пра сувязі з Крамлём.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG