Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэргі на мяжы Польшчы і Беларусі застаюцца крытычнымі


Людзі ў чаканьні афармленьня на дзяржаўнай мяжы, архіўнае фота
Людзі ў чаканьні афармленьня на дзяржаўнай мяжы, архіўнае фота

Больш за 2300 машын чакаюць уезду ў Польшчу зь Беларусі.

Раніцай у сераду 8 студзеня выезду зь Беларусі ў Польшчу ў пункце пропуску «Берасьце» чакае 2300 легкавых машын і 55 аўтобусаў, такія зьвесткі публікуе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Крытычная сытуацыя з чэргамі на мяжы працягваецца ўжо некалькі дзён.

Паводле інфармацыі ДПК, польскі бок аформіў толькі 34% транспарту ад нормы.

У аўторак, 7 студзеня ў сувязі са складанай сытуацыяй на мяжы перавозчык «Менсктранс» дазволіў сваім пасажырам у чарзе на мяжы задарма перасаджвацца ў аўтобусы, якія знаходзяцца бліжэй да пункту пропуску.

Пасажыры рабілі так і раней, але за дадатковую плату і неафіцыйна, а цяпер маюць поўнае права.

Прагнозаў на тое, калі чэргі стануць меншымі, пакуль няма.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG