Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Брытаніі прыняў закон аб выхадзе з Эўразьвязу


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Парлямэнт Вялікай Брытаніі ўвечары ў сераду прыняў законапраект аб выхадзе краіны з Эўрапейскага Зьвязу.

Парлямэнт абмяркоўваў дакумэнт, прапанаваны ўрадам Тэрэзы Мэй, амаль год. Законапраект прадугледжвае, што пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ, які намечаны на канец сакавіка 2019 году, спыніцца дзеяньне закону 1972 году аб далучэньні краіны да эўрапейскай супольнасьці, а права ЭЗ страціць вяршэнства над брытанскім правам. Закон пры гэтым не рэгулюе канкрэтных пытаньняў ўзаемаадносін Брытаніі і ЭЗ, у прыватнасьці ў памежнай і мытнай сфэры. Гэта прадмет перамоваў аб умовах так званага Brexit, якія пакуль не завершаны.

Ураду Тэрэзы Мэй удалося дамагчыся адхіленьня ў Палаце грамадаў паправак, унесеных Палатай лордаў, а таксама найбольш істотнай папраўкі, падтрыманай апазыцыяй і часткай кіроўных кансэрватараў — пра ролю парлямэнту ў выпадку, калі перамовы Брытаніі і ЭЗ аб умовах Brexit завершацца правалам. Пасьля доўгіх дэбатаў большасьць падтрымала пазыцыю Мэй і вырашыла, што парлямэнт ня будзе мець у такім выпадку магчымасьці прагаласаваць за тое, каб адкласьці выхад Брытаніі з ЭЗ да дасягненьня пагадненьня.

Парлямэнт, аднак, будзе мець магчымасьць паўплываць на ўмовы Brexit, паколькі ён разгледзіць, у прыватнасьці, пытаньне аб удзеле Брытаніі ў эўрапейскім мытным саюзе і «агульным рынку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG