Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Сурыкаў пра «разварот Беларусі тварам да Захаду»: «Расея нармальна да гэтага ставіцца»


Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, архіўнае фота
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, архіўнае фота

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў даў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» ў час форуму «Менскі дыялёг», які цяпер праходзіць у Беларусі.

Аляксандар Сурыкаў расказаў, што адносіны Беларусі і Расеі разьвіваюцца «па ўзыходнай».

Ён прывёў у прыклад шэраг лічбаў з эканамічнай статыстыкі: у Беларусі за 12 год ягонай працы на пасадзе амбасадара ўзьнікла больш як 2500 супольных з Расеяй прадпрыемстваў, у Расеі супольных зь Беларусьсю — больш за 1000. У Расеі 32 філіі беларускіх або супольных прадпрыемстваў. Пастаўкі нафты ў Беларусь вырасьлі з 16 да 24 млн тон на год. Пастаўкі беларускага мяса ў Расею вырасьлі са 100 тысяч тон да 300, ​малака — з 2 млн тон да 4,5 млн.

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

«Я ня буду казаць пра тое, што мы разам практычна аднолькава падыходзім да большасьці пытаньняў, якія разглядаюцца ў ААН і ў АБСЭ, — казаў Сурыкаў. — Часам у нас ёсьць розныя пункты гледжаньня, але яны стратэгічна не прынцыповыя.

Мы моцна прасунуліся ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве

Мы моцна прасунуліся ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве — яшчэ далей, чым гэта было раней, у абаронным комплексе. Сталі праводзіць супольныя вучэньні кожныя два гады на тэрыторыі і Расеі, і Беларусі, якія не заўсёды выклікаюць станоўчы водгук нашых заходніх партнэраў. Але мы ставімся да гэтага стаічна. Мы ж нармальна ставімся да вучэньняў, якія праходзяць на Захадзе. У нас пытаньняў асаблівых няма».

Спасылаючыся на зьвесткі лябараторыі Вардамацкага, Сурыкаў заявіў, што на канец 2017 году 65% беларусаў казалі, што хацелі б жыць у саюзе з Расеяй, і 20% — у саюзе з Эўразьвязам, тады як у 2006 годзе абодва варыянты атрымлівалі па 49% адказаў. «Прыкладна тое самае», дадаў ён, адбываецца ў Расеі адносна Беларусі.

Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін? Апытаньне ў Менску і Маскве

Намёртва прырасьлі да крэслаў. Экспэрты з Масквы і Менску пра Пуціна і Лукашэнку

Да спробаў афіцыйнага Менску наладзіць стасункі з Кітаем Расея «не раўнуе», кажа Сурыкаў, бо Кітай — асноўны эканамічны партнэр Расеі. Таксама, сьцьвярджае ён, Расея «нармальна глядзіць на Беларусь, якая спрабуе ўвайсьці ў разумны дыялёг са сваімі эўрапейскім суседзямі, таму што гэта эўрапейская краіна».

Уладзімір Пуцін, Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпін, ілюстрацыйнае фота
Уладзімір Пуцін, Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпін, ілюстрацыйнае фота

«Я стаўлюся цалкам нармальна да пазыцыі, якую займае Беларусь у канфрантацыі паміж Расеяй і заходнімі партнэрамі, — сказаў Сурыкаў. — Яна займае нэўтральную пазыцыю. Гэта справядліва для Беларусі. Ну чаго ж ёй у гэтую справу лезьці — сувэрэнная дзяржава, і з абодвух бакоў сілы ж няроўныя, пераўзыходзяць яе.

Усё лечыць час. Скончыцца і канфрантацыя Расеі з Захадам

У гэтай сытуацыі мы ня страцілі стаўленьне грамадзтва беларускага да Расеі, наадварот, яно вырасла. Гэта таксама нармальна. Думаю, усё лечыць час. Скончыцца і канфрантацыя Расеі з Захадам».​

На пытаньне пра стаўленьне да магчымага «развароту Лукашэнкі на Захад» Сурыкаў адказаў, што і Расея хоча разьвярнуцца на Захад, але «пакуль ня ўсё атрымліваецца». Для нармалізацыі стасункаў з Захадам Расеі спатрэбіцца 5–10 год, мяркуе ён, і пачынаць трэба зь ліквідацыі канфлікту на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG