Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Сурыкаў не разумее, чаму ў Расеі забаранілі фільм «Сьмерць Сталіна». І паглядзіць яго ў Менску


Кадр зь фільма «Сьмерць Сталіна»
Кадр зь фільма «Сьмерць Сталіна»

Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў заявіў, адказваючы на пытаньне Свабоды, што зьбіраецца паглядзець фільм «Сьмерць Сталіна», забаронены ў Расеі, але дазволены ў Беларусі.

«Я не магу зразумець наша Міністэрства культуры, якое спачатку нібыта выдала ліцэнзію на гэты фільм, а потым яе адклікала. Я думаю, што адзіная прычына адкліканьня такой ліцэнзіі ў тым, што гэты фільм моцна закранае родных і сваякоў герояў гэтага фільму, бо ва ўсіх, пачынаючы ад Сталіна, засталіся нейкія родныя», — сказаў Сурыкаў.

Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар прызнаўся, што фільм не глядзеў, але ведае, «што ў гратэскным пляне ён паказвае барацьбу за ўладу ў Савецкім Саюзе».

«Гэта гісторыя не Расеі і не Беларусі, гэта гісторыя Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. А ў гісторыі бывае ўсё — і гісторыі не трэба баяцца. Трэба рабіць высновы і не паўтараць памылак», — сказаў ён.

5 фактаў пра фільм «Сьмерць Сталіна», забаронены ў Беларусі і Расеі

Усясьветная прэм'ера брытанскай сатырычнай камэдыі «Сьмерць Сталіна» (рэжысэр Арманда Янучы) адбылася ў верасьні 2017 году. Сюжэт кінакарціны засяроджаны на гонцы за ўладу ў СССР пасьля сьмерці Іосіфа Сталіна ў 1953 годзе.

Паказ фільму быў заплянаваны ў Менску 25 і 26 студзеня, але паказы былі скасаваныя праз забарону Міністэрства культуры. Перад тым стала вядома пра адмену паказу гэтага фільму ў Расеі. 5 лютага прадстаўнік Мінкульту паведаміў, што адмыслоўцы ніякіх парушэньняў заканадаўства ня выявілі і «Сьмерць Сталіна» можа быць паказаны ў Беларусі.

З 8 па 21 лютага фільм пакажуць у кінатэатрах Silver Screen у гандлёвых цэнтрах Galileo и Dana Mall.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG