Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпенка: 11-гадовая адукацыя можа стаць абавязковай


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

У Беларусі плянуецца пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, цытуе БелТА міністра профільнага ведамства Ігара Карпенку.

Такую ініцыятыву міністар адукацыі агучыў па выніках рабочай сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі. Ён удакладніў, што на рэспубліканскую пэдагагічную раду, заплянаваную на другую дэкаду жніўня, выносяцца канцэптуальныя падыходы да разьвіцьця сыстэмы адукацыі.

у нарматыўнай базе прапісаная базавая адукацыя — 9 клясаў. Мы прапануем перайсьці на ўсеагульную сярэднюю адукацыю

«Галоўны пасыл — пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, — сказаў Ігар Карпенка. — На сёньняшні момант у нас у нарматыўнай базе прапісаная базавая адукацыя — 9 клясаў. Мы прапануем перайсьці на ўсеагульную сярэднюю адукацыю».

Сыстэма адукацыі, па ацэнцы міністра, фактычна гатовая да такога пераходу. Прынамсі, выбудаваная вэртыкаль, у рамках якой можна атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю — праз школы, гімназіі, ліцэі, прафэсійна-тэхнічныя і сярэднія спэцыяльныя ўстановы.

«Для тых, хто ня мае агульнай сярэдняй адукацыі, сёньня ёсьць магчымасьць атрымаць яе праз сыстэму вечаровых клясаў або групаў, якія могуць стварацца ў звычайнай установе агульнай сярэдняй адукацыі. У нас захаваўся і інстытут экстэрнату — здачы іспыту за агульную сярэднюю школу», — сказаў міністар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG