Як перадае БелТА, пра гэта вялося падчас рабочай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
«Дзесяць гадоў як у краіне ўведзена дзесяцібальная сыстэма навучаньня. Шмат пытаньняў стаіць наконт дзесяцібальнай сыстэмы. Гэта і часам бывае суб’ектывізм у ацэнцы. І ў нас няма нездавальняючай ацэнкі. Таму што адзін бал — гэта таксама ацэнка ведаў. Раней разумелі: адзінка, двойка — гэта нездавальняючыя адзнакі. Таму трэба вынесьці на абмеркаваньне грамадзкасьці. Можа быць, і вярнуцца да пяцібальнай сыстэмы», — сказаў віцэ-прэм’ер.
Жарко адзначыў, што ў межах 10-бальнай сыстэмы ўзьнікае суб’ектывізм:
«Каб кожны разумеў: чатыры — значыць чатыры. Пяць — значыць выдатнік. Няма суб’ектывізму, — прывёў прыклад Васіль Жарко. — Што такое 4 зь мінусам, 4 і 4 з плюсам (паводле старой сыстэмы) — 6, 7, 8. Дзе мяжа паміж шасьцёркай і сямёркай, сямёркай і васьмёркай?»
Дзесяцібальная сыстэма ацэнкі ведаў была ўведзеная ў Беларусі ў 2002 годзе.