Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бумага, вяртайся ў свой віртуальны сьвет», — футбольны агент


Ілюстрацыйнае фота. Фанаты футбольнага клюбу БАТЭ
Ілюстрацыйнае фота. Фанаты футбольнага клюбу БАТЭ

Запрашэньне менскага блогера Ўлада Бумагі на матч 13-га туру футбольнага чэмпіянату паміж барысаўскім БАТЭ і жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» ня выклікала ажыятажу на трыбунах.

Меркавалася, што прыезд «сеткавай зоркі» прыцягне дадатковы інтарэс, аднак, паводле афіцыйных зьвестак, гульню наведаў 5791 глядач. Для параўнаньня, у нядаўнім 9-м туры заўзятараў было 7553 — без Бумагі.

Ці дастаткова зьесьці паперу, каб стаць папулярным блогерам? Раяць Пальчыс і Пушкін

Спробу прыцягнуць папулярнага сярод падлеткаў блогера да вялікага спорту пракамэнтаваў футбольны агент Валеры Ісаеў:

Футбольны агент Валеры Ісаеў
Футбольны агент Валеры Ісаеў

«Я вельмі гэтаму рады! Чарговы доказ таго, што найлепшы і адзіны спосаб павелічэньня аўдыторыі на трыбунах — гэта сама гульня! І ніякая іншая шняга на гэта не паўплывае. У адваротным выпадку гэта быў бы ня спорт № 1 ва ўсім сьвеце. Можна нават не хвалявацца за нічыйны вынік з Тарпэда, усё яшчэ наладзіцца. І добра, што так адбываецца, гэта добра перш за ўсё для самога БАТЭ. А Бумага хай вяртаецца ў свой віртуальны сьвет. Ці хай, напрыклад, дапаможа ў раскрутцы БРСМ».

У адказ на рэпліку аднаго з крытыкаў, што мэтай акцыі было павелічэньне аўдыторыі не на стадыёне, а за кошт падпісчыкаў блогера ў сацсетках, якіх у разы больш, чым заўзятараў усіх футбольных клюбаў Беларусі разам узятых, Валеры Ісаеў парыраваў: у сетках не заўзятары, а карыстальнікі. І параіў зірнуць нават не на топ-чэмпіянаты, а на суседнюю Польшчу — апошні матч нацыянальнага першынства ў Беластоку сабраў 23 тысячы аматараў футболу. Без аніякіх сетак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG