Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Польшчы Вашчыкоўскі сустрэўся зь міністрам краіны «Сан Эскабар», якой няма


Вітальд Вашчыкоўскі і ягоны беларускі калега Ўладзімер Макей. Ілюстрацыйнае фота.
Вітальд Вашчыкоўскі і ягоны беларускі калега Ўладзімер Макей. Ілюстрацыйнае фота.

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі сказаў журналісту тэлеканалу Polsat News, што падчас свайго побыту ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ён сустрэўся зь міністрам краіны Сан Эскабар.

«Гэта нагода для амаль 20 сустрэчаў з рознымі міністрамі. Зь некаторымі, як, напрыклад, з краінаў Карыбскага рэгіёну, відаць, упершыню ў гісторыі польскай дыпляматыі. Напрыклад, з такіх краінаў як Сан Эскабар і Бэліз, — цытуе міністра Вашчыкоўскага інфармацыйны партал wiadomosci.wp.pl

Вашчыкоўскі растлумачыў, што падчас свайго візыту ў штаб-кватэры ААН ён шукаў падтрымкі для кандыдатуры Польшчы на месца ратацыйнага сябры Рады Бясьпекі ААН ў 2018-2019 гг.

Польскія СМІ адразу пасьля гэтага выказваньня задаліся пытаньнем: дзе знаходзіцца краіна Сан Эскабар?

Прэсавы прадстаўнік МЗС Польшчы Яанна Вайда сказала, што гэта была «агаворка» з боку міністра Вашчыкоўскага. «Міністар Вашчыкоўскі меў на ўвазе размову зь міністрам замежных справаў краіны Сэнт-Кітс і Нэвіс», — патлумачыла спадарыня Вайда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG