Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашчыкоўскі: Мы вымушаныя абмежаваць датацыі «Белсату» з прычыны павелічэньня конcульскіх выдаткаў


Вітальд Вашчыкоўскі
Вітальд Вашчыкоўскі

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі пацьвердзіў намер скараціць датацыі «Белсату». У сваім «Твітэры» ён напісаў:

«Польскі ўрад ня ёсьць уладальнікам „Белсату“. Мы абмяжоўваем датацыі каналу з прычыны павелічэньня консульскіх выдаткаў».

У пазьнейшых твітах палітык патлумачыў, што МЗС мае намер адкрыць за мяжой новыя польскія консульствы і патроіць дапамогу для сырыйскіх уцекачоў на Блізкім Усходзе.

«„Белсат“ мае магчымасьць рэфармавацца, мае магчымасьць шукаць новых спонсараў», — напісаў міністар Вашчыкоўскі.

Тэлеканал «Белсат» ёсьць часткаю польскай грамадзкай тэлевізіі TVP. Скарачэньне датацыяў МЗС, на думку дырэктаркі каналу Агнешкі Рамашэўскай, азначае фактычнае закрыцьцё «Белсату», паколькі TVP не ў стане самастойна фінансаваць спадарожнікавы тэлеканал для Беларусі.

Паводле крыніцы польскай газэты Dziennik, старшыня праўленьня TVP Яцэк Курскі «не жадае ўвайсьці ў гісторыю як далакоп каналу».

«Ён лябіюе на карысьць „Белсату“, але разумее, што рашэньне з боку МЗС прымае само ведамства, — цытуе ананімную крыніцу выданьне Dziennik».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG