Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН паведамілі пра гібель 22 дзяцей у сырыйскай правінцыі Ідліб 26 кастрычніка


Разбураны класны пакой у школе ў вёсцы Хаас, правінцыя Ідліб, Сырыя, 26 кастрычніка 2016 году
Разбураны класны пакой у школе ў вёсцы Хаас, правінцыя Ідліб, Сырыя, 26 кастрычніка 2016 году

Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) і групы назіральнікаў паведамілі, што ў выніку паветраных удараў, нанесеных 26 кастрычніка расейскімі або сырыйскімі самалётамі ў правінцыі Ідліб, якая ўтрымліваецца паўстанцамі, загінулі 35 чалавек, сярод якіх сама меней 22 дзіцяці і шэсьць школьных настаўнікаў.

«Гэта трагедыя. Гэта абуральна. І калі (зроблена. — Рэд.) наўмысна, гэта ваеннае злачынства», — сказаў дырэктар UNICEF Энтані Лэйк і дадаў, што школа ў сяле Хаас была неаднаразова атакаваная за апошнія пяць гадоў.

Амбасадар Расеі ў ААН Віталь Чуркін назваў напад на школу «жахлівым». «Я спадзяюся, што мы не былі прыцягнутыя (да гэтага авіяналёту. — Рэд.)», — заявіў дыплямат. Чуркін дадаў, што ён кансультаваўся зь Міністэрствам абароны Расеі, каб вызначыць, хто нясе адказнасьць за бамбаваньне школы, але пра вынікі гэтых кансультацый не паведаміў.

Расея сумесна зь ляяльнымі сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду войскамі ўдзельнічае ва ўзброеным канфлікце ў Сырыі. У ААН неаднаразова гучалі абвінавачаньні ў адрас Масквы і Дамаску ва ўжываньні зброі ня толькі супраць антыўрадавых паўстанцаў, але і супраць цывільнага насельніцтва, у прыватнасьці ва ўсходняй частцы гораду Алепа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG