Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч і Шумчанка заклікаюць да Дому ўраду


Мікалай Статкевіч (зьлева) і Анатоль Шумчанка
Мікалай Статкевіч (зьлева) і Анатоль Шумчанка

Мікалай Статкевіч і Анатоль Шумчанка заклікаюць індывідуальных прадпрымальнікаў прыйсьці ў 13.00 да будынку Міністэрства па падатках і зборах (левае крыло Дома ўраду), каб перадаць заяву з патрабаваньнем адмены ўказу № 222.

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч, былы палітвязень, адказваючы на пытаньне Свабоды, ці плянуецца пры гэтым праводзіць мітынг, заявіў:

«Людзі зьбяруцца разам, каб зьвярнуцца з вуснымі ці пісьмовымі заявамі, але сам факт іх прыходу ў пэўны час у пэўнае месца значыць, што гэта ёсьць адначасова пэўная форма акцыі пратэсту. Безумоўна, людзі захочуць пагаварыць зь міністрам, і, безумоўна, людзі захочуць выказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца зь іхнім бізнэсам, зь іхнімі справамі».

«Людзі прыйдуць, каб перадаць заяву, — зазначыў Свабодзе лідэр грамадзкага аб’яднаньня „Пэрспэктыва“ Анатоль Шумчанка, — Перадамо заяву і, вядома ж, скажам пару слоў, навошта мы там сабраліся. Там будзе народ, мы вызначымся, што далей рабіць. У нас ёсьць свае прапановы і пляны, але цяпер я іх агучваць ня буду. Галоўная мэта — паказаць, што праблемы ня вырашаныя. Сам факт таго, што людзі прыйдуць, гэта ўжо будзе значна. У заяве прысутнічае заклік да адмены ўказу № 222, мы ня згодныя з гэтымі нормамі. Людзі пад гэта прыйдуць, і гэта ўжо досыць магутна».

Першапачаткова Шумчанка і Статкевіч зьбіраліся правесьці 14 сакавіка Марш прадпрымальнікаў. Плянавалася, што людзі зьбяруцца ля Акадэміі навук а 13-й гадзіне, каб прайсьці па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе павінен быў адбыцца мітынг. Але Менгарвыканам адмовіў у правядзеньні акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG