Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб не паехаў на мітынг у Менск. Баранавіцкага актывіста выклікалі ў міліцыю


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

Лідэру баранавіцкага прадпрымальніцкага руху Міколу Чарнавусу ўручылі позву ў міліцыю на час, калі ў Менску будзе адбывацца мітынг ІП.

«Трое міліцыянтаў прывезьлі позву на 12 гадзін на 14 сакавіка. Павінен зьявіцца „ў якасьці сьведкі“. Ну, я іх сустрэў добразычліва, але мой сабака, відаць, зразумеў, што да мяне прыйшлі ня вельмі добразычлівыя людзі і ўкусіў маёра за нагу», — жартуе Мікола Чарнавус.

Прадпрымальнік перакананы, што ў міліцыю яго выклікаюць, каб ён не паехаў на мітынг:

«Позва зьвязаная зь мітынгам, які будзе адбывацца 14 сакавіка ў Менску каля Міністэрства падаткаў і збораў. Каб я там не прысутнічаў. Час супадае. Будуць, відаць, праводзіць прафіляктычную гутарку замест мітынгу. Гэта ўжо трэці раз — як толькі мітынг, дык мне позва», — кажа спадар Чарнавус.

Мікола Чарнавус — вядомы актывіст прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах. Арганізоўваў у горадзе многія акцыі прадпрымальнікаў, ладзіў адзіночныя пікеты. За некаторыя акцыі меў адміністрацыйныя пакараньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG