Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча купляць нафту таньней


У Беларусі чакаюць новай скідкі ад расейскіх нафтавікоў.

Намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка заявіў, што ёсьць падставы для абмеркаваньня цаны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.

«Цэны рэзка ўпалі. Ёсьць падставы абмяркоўваць, па якіх цэнах павінна пастаўляцца і набывацца нафта. Створаная рабочая група праводзіць аналіз. У ёй прадстаўнікі «Лукойла», «Сургутнафтагаза», «Газпрамнафты» і «Раснафты» і, натуральна, нашага «Белнафтахіма», — сказаў Уладзімер Сямашка, камэнтуючы для БЕЛТА інфармацыю ў СМІ пра тое, што беларускі бок прапануе расейскім пастаўшчыкам перагледзець формулу цаны на нафту, якая пастаўляецца.

Беларусь і Расея ўзгаднілі пастаўкі нафты ў 2016 годзе ў аб’ёме 24 млн т, што на 1 млн т больш, чым сёлета. Пры гэтым віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што ўся нафта будзе пастаўляцца трубаправодным транспартам.

Раней у расейскіх СМІ зьявілася інфармацыя, што канцэрн «Белнафтахім» прапанаваў расейскім кампаніям, якія пастаўляюць нафту ў Беларусь, перагледзець формулу цаны. Беларусь хоча атрымаць дадатковы дысконт — як мінімум 5 даляраў за тону, паведамляе «Коммерсант».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG