Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: «Хачу сказаць вялікі дзякуй Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку»


Сяргей Гайдукевіч, архіўнае фота
Сяргей Гайдукевіч, архіўнае фота

Першым з зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты сёньня ў 19.30 па беларускім тэлебачаньні выступіў старшыня ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч. Ягоны выступ камэнтуе Віталь Цыганкоў.

Гайдукевіч адразу папярэдзіў, што сёньняшні выступ будзе прысьвечаны ўнутранай палітыцы, а наступны — замежнай. Адразу варта адзначыць, што Гайдукевіч часьцей крытыкаваў ня ўладу, а апазыцыю, тую, якая можа «прынесьці бяду ў нашы сем’і». «Я ніколі не паклічу на Плошчу рабіць рэвалюцыю. Для мяне гэта недапушчальна», — заявіў кандыдат у прэзыдэнты.

Гайдукевіч даволі шмат казаў пра неабходнасьць пераменаў у эканоміцы, але не абцяжарваў слухачоў нейкімі канкрэтнымі прапановамі па рэфармаваньні «Годныя заробкі і пэнсіі — гэта першае, што неабходна», «нельга дапусьціць пэрыяду рэзкага падзеньня ўзроўню даходаў» — аргумэнтацыя выглядала прыблізна такім чынам.

Прагучала, пэўна, адзіная канкрэтная прапанова, якая тычыцца палітычнай сыстэмы — Гайдукевіч выступіў за парлямэнцкія выбары па зьмешанай прапарцыйна-мажарытарнай сыстэме.

Гайдукевіч не крытыкаваў вышэйшае кіраўніцтва краіны, прадметам ягонай крытыкі станавіліся хіба толькі неназваныя канкрэтна абстрактныя міністры і чыноўнікі. «Вышэйшае кіраўніцтва праявіла сябе эфэктыўным мэнэджэрам, але часам на месцах няма добрай зьмены», — прыбліна такія матывы некалькі разоў гучалі падчас прамовы.

Бадай, самым яркім момантам выступу кандыдата сталі наступныя словы: «Скажу вам чэсна і шчыра (тут голас Гайдукевіча ўзьняўся, у тоне зьявіліся звонкія ноткі) — у краіне шмат добрага зроблена за гэтыя гады. Хачу сказаць вялікі дзякуй Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку...»

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG