Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыйныя памідоры ўцяклі ў Беларусь


6 жніўня на фітасанітарны кантрольны пункт, што на беларуска-расейскай мяжы ў вёсцы Далосцы Сябескага раёну Пскоўскай вобласьці, прыбыла фура, у якой знаходзіліся паўтары тоны сьвежых таматаў. Фітасанітарны кантроль таматы не прайшлі.

Як паведамляе інтэрнэт-газэта Znak.com, пры аглядзе прадукцыі выявілі адсутнасьць маркіроўкі на ўпакоўцы, а таксама сьляды зрыву этыкетак. Даведаўшыся, што згодна з указам прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна такая прадукцыя падлягае зьнішчэньню, кіроўца фуры адагнаў аўтамабіль на тэрыторыю Беларусі.

На мінулым тыдні Ўладзімер Пуцін падпісаў указ пра зьнішчэньне на мяжы РФ забароненых да ўвозу прадуктаў. Пасьля гэтага ўрад зацьвердзіў правілы зьнішчэньня санкцыйных харчоў. Зьнішчаць можна любым спосабам, які прадугледжаны заканадаўствам. Шэраг экспэртаў і палітыкаў заклікалі перагледзець такі падыход да санкцыйных прадуктаў.

На сайце Change.org зьявілася пэтыцыя са зваротам да Пуціна, у якім прапануецца не зьнішчаць прадукты, а раздаваць іх немаёмным праз дабрачынныя арганізацыі. Пад зваротам на дадзены момант падпісаліся больш за 165 тысяч расейцаў.

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў, што 6 жніўня будуць зьнішчаныя першыя партыі прадукцыі, забароненай да ўвозу ў Расею. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра некалькі сотняў тон прадуктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG