Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь асьцерагаецца, што Расея пачне зьнішчаць яе прадукцыю


Беларускі бок абмяркоўвае з Рассельгаснаглядам, Мытным камітэтам Расеі пытаньні, «каб, ня дай бог, празь нейкае непаразуменьне, неразуменьне не падпалі пад зьнішчэньне тавары зь Беларусі».

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц.

«Ёсьць указ прэзыдэнта РФ, пастанова ўраду Расеі пра зьнішчэньне санкцыйных тавараў. Для нас гэтая норма, па вялікім рахунку, нічога новага не нясе. Мы будзем сачыць за тым, каб наша прадукцыя бесьперабойна паступала на рынкі РФ, каб яна ані ёты сумневу не выклікала ні па краіне паходжаньня, ні па якасьці», — сказаў міністар Заяц.

Ён адзначыў, што Беларусь ніколі не карысталася магчымасьцю завезьці ў РФ прадукцыю з забароненых краін пад выглядам беларускай.

«Мы ўсё рабілі цывілізавана», — заявіў ён.

6 жніўня будзе зьнішчаная першая партыя прадукцыі, забароненай для ўвозу ў Расею.

Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

«6 жніўня будзе шэраг зьнішчэньняў. Гэтыя партыі ўжо затрыманыя. Я думаю, што цяпер будзе зьнішчана ня больш за некалькі сотняў тон», — сказаў ён Інтэрфаксу.

Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў указ, згодна зь якім сельскагаспадарчая прадукцыя, сыравіна і прадукты харчаваньня, забароненыя да ўвозу на расейскую тэрыторыю, падлягаюць зьнішчэньню з 6 жніўня гэтага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG