Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня назавуць ляўрэата прэміі імя Гедройця

абноўлена

Пераможца прэстыжнай літаратурнай прэміі будзе абвешчаны сёньня ў менскім гатэлі «Renaissance» а 19 гадзіне. А 18:45 пачатак простай відэатрансьляцыі на нашым сайце. Галасуйце, каму б вы аддалі прэмію.

Сёлета на гран-пры конкурсу па выніках 2014 году прэтэндуюць шэсьць аўтараў:

1. Тацяна Барысік «Жанчына і леапард» (Менск, «Кнігазбор»)

2. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» (Менск, «Галіяфы»)

3. Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» (Менск, «Кнігазбор»)

4. Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў» (Менск, «Кнігазбор»)

5. Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (Менск, «Каўчэг»)

6. Віктар Казько «Час зьбіраць косьці» (Менск, «Кнігазбор»)

НАШЫ РЭЦЭНЗІІ НА КНІГІ ФІНАЛІСТАЎ:

Чытаньне ў цемры. Павал Абрамовіч пра кнігу Андрэя Гуцава.

Вёска, жорсткая і бязьлітасная. Марына Весялуха пра кнігу Тацяны Барысік.

Пісьменьнік, які зьбірае косьці. Павел Абрамовіч пра кнігу Віктара Казька

З надзеяй трапіць на мапу. Ціхан Чарнякевіч пра кнігу Альгерда Бахарэвіча

Беларусь, мая Чучундра. Павал Абрамовіч пра кнігу Сяргея Дубаўца

Зямля, зачараваная добрымі духамі. Ціхан Чарнякевіч пра кнігу Антона Брыля

АДКАЗЫ ФІНАЛІСТАЎ НА ЛІТАРАТУРНУЮ АНКЕТУ СВАБОДЫ:

Літанкета Свабоды: Тацяна Барысік

Літанкета Свабоды: Альгерд Бахарэвіч

Літанкета Свабоды: Антон Брыль

Літанкета Свабоды: Сяргей Дубавец

Літанкета Свабоды: Віктар Казько

Фіналістаў адабрала міжнароднае журы ў складзе: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Конкурс на лепшы празаічны твор, напісаны на беларускай мове, праводзіцца з ініцыятывы амбасады Польшчы ў Беларусі з 2011 году, ён ужо здабыў прэстыж сярод беларускіх літаратараў. Цырымонія будзе арганізавана сумесна з ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім інстытутам у Менску, — паведамілі ў амбасадзе Польшчы.

Раней ляўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройця былі:

2012 г. — Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»;

2013 г. — Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без»;

2014 г. — Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка. Тры гісторыі».

Больш інфармацыі на сайце www.gedroyc.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG