Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысік: прэмія Ежы Гедройця — гэта магчымасьць заявіць пра сябе


Тацяна Барысік
Тацяна Барысік

Тацяна Барысік, намінаваная на прэмію Ежы Гедройця, падзялілася з Радыё Свабода сваімі думкамі наконт прэміі і канфлікту вакол рэцэнзіі Марыі Мартысевіч.

— Наколькі важны для Вас удзел у прэміі імя Гедройця і ўваход у шорт-ліст?

— Так, мне вельмі прыемна апынуцца ў такой прыстойнай кампаніі.

— Ці разьлічваеце Вы на перамогу?

— Я ні на што не разьлічваю і не прэтэндую, бо, як кажуць, хочаш расьсьмяшыць Бога — раскажы яму пра свае пляны.

— Ці чыталі Вы творы астатніх намінантаў? Што вам спадабалася?

— На жаль, так жыцьцёвыя абставіны склаліся, што яшчэ не пасьпела з усімі азнаёміцца. Чытала твор Віктара Казько «Час зьбіраць косьці» — спадабалася, шмат што легла на душу, шмат думак, сугучных з маімі.

— З творам Віктара Казько і рэцэнзіяй на яго Марыі Мартысевіч быў зьвязаны рэзанансны канфлікт. Ці сачылі Вы за ім?

— За канфліктам я не сачыла, але рэцэнзію чытала. У творах Казько я заўважыла трохі іншыя моманты. Успрыманьне твора залежыць ня толькі ад пісьменьніка, але і ад крытыка, яго сьветапогляду.

— То бок Вы ня згодныя з высновамі Марыі Мартысевіч?

— Я б не сказала, што я нават ня згодная, проста ў мяне крыху іншы пункт гледжаньня і я заўважыла крыху іншыя дэталі. Я б не акцэнтавала ўвагу на тых дэталях, якія былі вызначаныя ў гэтым артыкуле.

— Што значыць для сучаснай беларускай літаратуры прэмія Гедройця?

— Гэта магчымасьць заявіць пра сябе найперш тым, каго нідзе ня чутна і ня бачна. Магчымасьць пачуць думкі пра сваю творчасьць, пабачыць рэакцыю чытачоў і калегаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG