Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: журналіста вінавацяць у шпіянажы на Армэнію


Праваахоўнікі Азэрбайджану афіцыйна зьвінавалі вядомага журналіста Раўфа Міргадзірава ў дзяржаўнай здрадзе.

Міргадзіраў «быў завэрбаваны спэцслужбамі Армэніі 2008 года і перадаваў у Ерэван інфармацыю пра дзяржаўныя таямніцы Азэрбайджану», паведаміла пракуратура гэтай краіны.

Міргадзірава вінавацяць у тым, што ён некалькі разоў сустракаўся з армянскімі агентамі ў Армэніі, Грузіі і Турцыі і перадаваў ім інфармацыю, якая нанесьла шкоду бясьпецы і абараназдольнасьці Азэрбайджану.

Журналісста арыштавалі на тры месяцы.

Міргадзірава, які зьяўляецца карэспандэнтам расейскамоўнай гаэты «Зеркало», арыштавалі, як толькі ён прыбыў Турцыі. Адтуль яго дэпартавалі напярэдадні.

Апошнія некалькі гадоў Міргадзіраў жыў у Анкары, адкуль пісаў свае крытычныя артыкулы пра ўлады Азэрбаджану і Турцыі.

Праваабаронцы называюць ўлады Азэрбайджану адной з самых рэпрэсіўных у сьвеце ў сэнсе стаўленьня да журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG