Аўстра-вугорскія войскі 28 ліпеня 1914 уварваліся ў Сэрбію і адкрылі вагонь. Так пачалася Першая сусьветная вайна. Падчас гэтай вайны загінулі больш за 16 мільёнаў вайскоўцаў і мірных жыхароў. І праз сто гадоў фатаграфіі з гэтай вайны нясуць на сабе адбітак разбуральнай моцы і непазьбежнасьці пакут на вайне. У фотагалерэі Радыё Свабода сабраныя фатаграфіі, якія былі толькі нядаўна выяўленыя і апублікаваныя.
Першая сусьветная: сцэны жыцьця і сьмерці

1
Нямецкія салдаты ідуць да акопа францускіх салдатаў і прапануюць ім здацца.

2
Францускія салдаты вядуць агонь з кулямёта. Дата і месца здымак невядомыя.

3
Салдаты роварнага аддзелу францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі 22 верасьня 1915 г.

4
Момант газавай атакі, праведзенай нямецкай арміяй. Фота зробленае з рускага самалёта ў 1916 годзе.

5
Салдаты ўдарнага аддзелу "Ардзіці" італьянскай арміі ў супрацьгазах.

6
Салдаты францускай арміі валакуць гармату на другую пазыцыю на ўчастку фронту ў сваёй краіне. Дата здымку невядомая.

7
Салдаты францускай арміі ў акопе на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.

8
Кароль Сэрбіі Пётар Першы (справа) ў момант адступленьня пасьля ўваходу войскаў на чале з арміяй Германіі, лістапад 1915 г.

9
Нямецкія салдаты, якія трапілі ў палон пасьля Бітвы пры Вердэне. Іх абшукваюць францускія жаўнеры.

10
Сьвятар вядзе службу для салдатаў францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.

11
На пазыцыі брытанскага аддзелу пасьля газавай атакі з боку нямецкай арміі 19 ліпеня 1916 г.

12
Санітарная машына "Форд" амэрыканскай вытворчасьці ў разбуранай вёсцы ў Бэльгіі, верасень 1918 г.

13
Руская пяхота

14
Францускія жаўнеры зьбіраюць целы сваіх загінулых паплечнікаў, 1 кастрычніка 1917 г.

15
Салдаты францускай арміі прымаюць абед на ўчастку фронту на поўначы краіны.

16
У цэнтры - сабака, запрэжаны ў павозку, цягне кулямёт бэльгійскай вытворчасьці. Участак фронту на поўначы Францыі.

17
Афіцэр францускай арміі стаіць ля магілаў салдатаў. 19 сьнежня 1916 г.