Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: міліцыя ўначы спыніла машыну актывіста і забрала вялікі наклад апазыцыйных газэт


Ігар Барысаў
Ігар Барысаў

У сябра прэзыдыюму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігара Барысава забралі буйную партыю газэт. Партыйцу пагражае суд і штраф да пяцідзесяці базавых велічыняў. Выданьні адправяць на экспэртызу.

Уначы 16 ліпеня прыватную машыну Ігара Барысава, у якой знаходзіліся газэты, затрымалі супрацоўнікі ДАІ ў адной з прыгарадных вёсак Магілёва. Кіроўцу паведамілі, што аўто ў вышуку — на ім нібыта ўчынена хуліганства ў Бялынічах. Машыну адканваявалі ў раённы аддзел міліцыі Магілёва, у якім на Ігара Барысава склалі пратакол апытаньня і акт выманьня газэт.

Паводле Ігара Барысава, забралі партыйны бюлетэнь «Сацыял-дэмакрат», прысьвечаны кампаніі «Народны рэфэрэндум», а таксама наклад газэты «Наш Магілёў». Колькі газэт забрала міліцыя, актывіст пакуль ня кажа.

Партыец зьвязвае гэта з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Паводле яго, міліцыя ўзмацняе кантроль за дзейнасьцю актывістаў апазыцыі:

«Калі ўвага да актывістаў паміж прэзыдэнцкімі кампаніямі была адносная, — кажа ён, — то цяпер пачалі пільней сачыць за намі. Не выключаю нават таго, што праслухоўваюць тэлефоны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG