Два месяцы таму Ігар Барысаў даслаў зварот у «Магілёўаблаўтатранс» з нагоды таго, што ў Магілёве кіроўцы некалькіх аўтобусаў грамадзкіх маршрутаў мелі сьцяжкі Расеі на лабавым шкле свайго транспарту. У звароце ўтрымлівалася патрабаваньне прыбраць сьцяжкі.
«Адказ прыйшоў на расейскай мове. Аднак ён быў станоўчы, у ім сьцьвярджалася, што з кіроўцамі праведзеныя прафіляктычныя размовы, ім загадана прыбраць ня толькі сьцяжкі, але таксама эмблемы і вымпелы. А ў выпадку, калі яны не пагодзяцца гэта зрабіць, іх абяцалі прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці. Але мне не спадабалася тое, што я зьвяртаўся па-беларуску, а адказ прыйшоў на расейскай мове. Я хацеў ісьці ў суд. Але мясцовыя праваабаронцы параілі зьвярнуцца спачатку ў вышэйстаячую інстанцыю. Тады я напісаў два лісты — у Міністэрства транспарту і ў Магілёўскі аблвыканкам. У лістах я зьвяртаў увагу на тое, што на беларускамоўны ліст прыйшоў расейскамоўны адказ», — кажа Ігар Барысаў.
Ён адзначыў, што задаволены вынікам свайго звароту:
«Думаю, што наступным разам, калі прыйдзе зварот на беларускай мове, то гэтая службовая асоба будзе вымушаная адказваць па-беларуску, калі ня хоча быць пакаранай рублём. А наступны зварот ужо не за гарамі — я зноў стаў заўважаць расейскую сымболіку на лабавым шкле грамадзкага транспарту. Будзем такім чынам вучыць чыноўнікаў беларускай мове».