Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква. За аварыю ў мэтро затрымалі двух рабочых


Сьледчыя Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Расеі затрымалі дваіх падазраваных у парушэньні патрабаваньняў транспартнай бясьпекі, якое нібыта пацягнула за сабой аварыю.

Гэта дарожны майстар службы шляху «Маскоўскага мэтрапалітэну» Валер Башкатаў і памочнік дарожнага майстра шляху Юры Гордаў. Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС.

Сьледзтва лічыць, што няякасныя работы па замене стрэлачнага мэханізму ў мэтро маглі прывесьці да аварыі. «Самі працы былі праведзены неналежным чынам: стрэлачны мэханізм быў зафіксаваны звычайным 3-мілімэтровым дротам, які парваўся. Гэта прывяло да сыходу электрацягніка з рэек», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту РФ Уладзімер Маркін.

Раніцай 15 ліпеня на Арбацка-Пакроўскай лініі мэтрапалітэну Масквы паміж станцыямі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі» адбылася аварыя — з рэек сышлі тры вагоны. У выніку аварыі загінула 22 чалавекі, 129 атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG