Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім мэтро цягнік сышоў з рэек. Ахвяраў усё больш (ВІДЭА)

абноўлена

Паводле апошніх дадзеных, колькасьць ахвяраў аварыі ў маскоўскім мэтро вырасла да дваццаці чалавек.

На месца здарэньня прыбыў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Гарадзкая пракуратура пачала праверку.

Кіраўнік сталічнага дэпартамэнту транспарту і разьвіцьця дарожна-транспартнай інфраструктуры Максім Ліксутаў паведаміў, што колькасьць пацярпелых наблізілася да 200 чалавек.

Усіх пасажыраў эвакуавалі зь месца аварыі. У вагонах, якія сышлі з рэек, людзей больш няма, паведаміў Максім Ліксутаў. Чыноўнік дадаў, што вэрсія пра тэракт не разглядаецца.

Сяргей Сабянін паведаміў, што ўлады горада выплацяць родным загінулых у аварыі па 1 мільёну рублёў.

Паводле прадстаўніка МНС па Маскве Віктара Бірукова, сыгналізацыя памылкова спрацавала з-за раптоўнага паніжэньня напругі. Гэта стала прычынай рэзкага спыненьня цягніка і аварыі. Вэрсію пацьвердзіў прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімер Маркін. Узбуджаная крымінальная справа за парушэньні транспартнай бясьпекі.

Тым часам амбасада Беларусі ў Расеі высьвятляе, ці ёсьць беларусы сярод пацярпелых ад аварыі ў маскоўскім мэтро. Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар амбасады Аляксандар Гардзейчык.

Паводле яго, пакуль інфармацыі пра пацярпелых беларусаў няма.

«Калі ўзьнікаюць інцыдэнты падобнага роду, консульскі аддзел апэратыўна зьвязваецца з МНС Расеі, паліцыяй ды іншымі ўстановамі. Мы паведамляем нешта толькі тады, калі ў амбасаду прыйдуць афіцыйныя дакумэнты ад расейскіх структур», — сказаў Гардзейчык.

Ратавальная апэрацыя ў Маскоўскім мэтро
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:58 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG