Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім мэтро заблякаваныя людзі. 3 чалавекі загінулі, дзясяткі параненых (ФОТА)


Тры вагоны сыйшлі з рэек на рэек на Арбацка-Пакроўскай галіне маскоўскага мэтро.

Паведамляецца пра трох загінулых. Колькасьць пацярпелых — ад 30 да 80 чалавек. Некалькі дзясяткаў чалавек заблякаваныя ў вагонах. Паводле папярэдніх зьвестак, тры чалавекі загінулі. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на прадстаўніка апэратыўнага штаба на месцы здарэньня.

Паводле словаў прадстаўніка штаба, пацярпелі да 30 чалавек, 10 зь іх шпіталізаваны. У той жа час улады Масквы заяўляюць пра мінімум 50 пацярпелых, якія атрымалі «няцяжкія траўмы». Ад 15 да 20 чалавек, паводле дадзеных СМІ, заблякаваныя ў адным з вагонаў, яны маглі атрымаць цяжкія траўмы. Раніцай у аўторак на перагоне паміж станцыямі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі» з-за скачка напружаньня спрацавала сыгналізацыя, што стала прычынай рэзкага спыненьня электрацягніка, у выніку якога адзін з вагонаў сышоў з рэек і ў тунэлі адбылося задымленьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG