Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Зьміцер Вішнёў: Здаровы эгаізм — гэта вельмі добра


Зьміцер Вішнёў: Здаровы эгаізм — гэта вельмі добра
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:03 0:00
Наўпроставы лінк
«Упершыню выдавецкую ліцэнзію я атрымаў, калі мне было васямнаццаць гадоў. Яна з „Пагоняй“, і я яе захоўваю. Так што першыя кнігі я выдаваў у васямнаццацацігадовым узросьце.

Потым сем гадоў мы працавалі разам з выдаўцом Ігарам Логвінавым. Гэта быў наш супольны праект.

А пазьней мы ўтварылі зь Міхасём Башурам выдавецтва „Галіяфы“. Цяпер Міхась займаецца іншымі справамі, а да „Галіяфаў“ далучыўся Аляксей Харушка.

Цэлы год шукалі памяшканьне пад нашу кнігарню. Ужо амаль склалі, як кажуць, рукі. Увогуле ўжо не спадзяваліся адшукаць нешта прыстойнае, што падышло б для гэтага культурнага асяродку, як раптам тэлефануе мой сябрук музыка Ўлад Бубен і кажа, што здаюць памяшканьні на былым радыёмэханічным заводзе, там ёсьць цудоўны варыянт пад кнігарню. Мы пасьпелі першыя, за намі была цэлая чарга на гэтае памяшканьне.

Мы для сябе вывелі формулу працы нашага выдавецтва: мы падтрымліваем фінансава — а фінансаў у нас няшмат, мы не багатыя — кніжкі беларускамоўных аўтараў. Расейскамоўную літаратуру за кошт выдавецтва мы не выдаём. Можа, за рэдкім выключэньнем. Безумоўна, што ў нашай прасторы ёсьць выключэньні з правілаў і ёсьць таленавітыя аўтары, якія пішуць па-расейску. Але іх можна палічыць на пальцах.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Мы імкнёмся падтрымаць менавіта тых нешматлікіх таленавітых беларускіх аўтараў, і мы будзем іх падтрымліваць, як і падтрымлівалі. Яны для нас — самыя галоўныя культурныя спадзяваньні.

Тут у нас будуць ладзіцца літаратурныя сустрэчы, пэрформансы, выставы. І прастора будзе пашырацца.

Заўсёды хацеў мець на паліцы пэўны набор кніжак. Я — кніжнік, я вельмі люблю чытаць, і мне заўсёды неставала пэўных аўтараў. І аднойчы я проста зразумеў, што калі ніхто ня можа гэтую кніжку выдаць, дык я яе выдам і пастаўлю сабе на паліцу. Такі эгаістычны момант. Мне ўвогуле здаецца, што здаровы эгаізм — гэта вельмі добра.

А мае мары — гэта мае ўласныя кніжкі, якія будуць выходзіць у іншых выдавецтвах, і мае карціны».

Сталкеры Свабоды — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — Сталкеры Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG