Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Шаршун вывесіў бел-чырвона-белы і швэдзкі сьцягі


Інвалід Віктар Шаршун чарговы раз вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на сваім гаўбцы. Гэтым разам — побач са сьцягам Каралеўства Швэцыя, які прывёз з вандроўкі.

«Я зараз вярнуўся са Швэцыі, дзе быў на адпачынку ў сваіх сяброў. У гонар таго, што сёньня, 6 чэрвеня, адзначаецца Дзень Швэцыі ці Дзень швэдзкага сьцяга, я набыў новы бел-чырвона-белы сьцяг і павесіў яго разам са швэдзкім, які прывёз з адпачынку. Я вельмі падтрымліваю швэдаў і Швэцыю», — распавёў Віктар Шаршун Свабодзе.

Віктар Шаршун кажа, што не баіцца чарговых непрыемнасьцяў з праваахоўнымі органамі.

«Нічога не баюся. Больш за тое, я працягну сваю барацьбу з Цэнтральным РУУСам, якое мне не вярнула ні самі сьцягі, ні іх грашовы эквівалент. Буду зьвяртацца нават у адміністрацыю прэзыдэнта. Агулам, пачынаючы з 19 сьнежня 2013 году, у мяне канфіскавалі два бел-чырвона-белыя і адзін швэдзкі сьцягі».

Упершыню Віктар Шаршун вывесіў нацыянальны сьцяг 19 сьнежня мінулага году ў памяць аб падзеях 2010 году, але пазьней невядомыя скралі яго, залезшы на дах крамы, якая знаходзіцца ў тым жа доме.
Нічога не баюся. Больш за тое, я працягну сваю барацьбу з Цэнтральным РУУСам, якое мне не вярнула ні самі сьцягі, ні іх грашовы эквівалент
8 лютага Віктар Шаршун быў у сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі, калі невядомыя пазванілі ў дзьверы, прадставіўшыся супрацоўнікамі ЖЭС. Але насамрэч гэта выявіліся супрацоўнікі міліцыі. Не прадставіўшыся, яны загадалі грамадзяніну зьняць бел-чырвона-белы сьцяг, які вісеў на ягоным бальконе, бо, паводле іхніх словаў, гэтая сымболіка незарэгістраваная.

Віктар Шаршун адмовіўся і паспрабаваў зачыніць уваходныя дзьверы. Тады міліцыянты выцягнулі яго на лесьвічную пляцоўку, пачалі зьбіваць. З кайданкамі на руках Віктара Шаршуна даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе ён прабыў да позьняга вечара.

Віктара Шаршуна даставілі на вуліцу Мініна прайсьці агляд на прадмет ужываньня алькаголю. Пасьля яго ізноў адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Ён дрэнна сябе адчуваў, давялося выклікаць хуткую дапамогу, якая шпіталізавала яго ў 2-ю клінічную бальніцу.

Віктара Шаршуна абвінавачвалі паводле артыкула 23.4 (непадпарадкаваньне распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы) КаАПП Рэспублікі Беларусь.

Пасьля некалькіх судовых пасяджэньняў справу Віктара Шаршуна закрылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG